- на жорсткім сістэмным дыску ёсць не меней за 150 Мб вольнага
месца;
- усталяваны офісны пакет Microsoft Office 2000 (і вышэй);
- аперацыйная сістэма падтрымлівае кірылічныя шрыфты (АС Windows
9x, Me усталяваныя з функцыяй шматмоўнай падтрымкі). Калі гэта не так,
усталюйце гэтую функцыю дадаткова, скарыстаўшыся ўсталёвачным дыскам,
з якога ўсталёўвалася аперацыйная сістэма;
- выкарыстаны па змаўчанні шрыфт падтрымлівае кірылічную графіку (кірыліцу).
2. Перад усталёўкай праграмы ўважліва вывучыце матэрыял HELP-файла,
які ўваходзіць ва ўсталёвачны пакет.
3. Для ўсталёўкі праграмы запусціце ўсталёвачную праграму Litara.exe.
На экране з'явіцца індыкатарная панэль з лічыльнікам. Лічыльнік павінен
здзейсніць два цыклы, пасля чаго з'явіцца паведамленне "setup completed".
Пацвердзіце завяршэнне працэсу ўсталёўкі, націснуўшы кнопку "close".
Увага: у залежнасці ад хуткадзейнасці
Вашага кампутара працэс усталёўкі можа доўжыцца да 15-30 хвілін.
НАЛАДА І ПРАЦА З ПРАГРАМАЙ ПРАВЕРКІ АРФАГРАФІІ
Налада праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з працэдурамі (як і для
любой іншай падтрымліваемай мовы, напрыклад, рускай), якія выкладзены
ў раздзеле дапамогі стандартнага офіснага пакета. Ніжэй прыводзіцца
экстракт з файлаў дапамогі стандартнага офіснага пакета.
Праверка раней створанага тэкставага дакумента
з падкрэсленнем слоў з памылкамі:
- вызначыце мову дакумента. Вылучыце ўвесь тэкст. Адчыніце панэль "сэрвіс"=>
"мова" =>"вылучыць мову" і вызначце мову "беларуская".
Сцяжок у графе "не правяраць арфаграфію" неабходна зняць.
- усталюйце
функцыю аўтаматычнай праверкі арфаграфіі. Для гэтага адчыніце панэль
"сэрвіс" => "параметры" і пастаўце сцяжок у графе
"аўтаматычна правяраць арфаграфію", у графе "не вылучаць
словы з памылкамі" сцяжок павінен быць зняты.
- здзейсніце любое дзеянне з дакументам, напрыклад, увядзіце прабел,
знак абзаца і г.д., для таго каб ініцыяваць функцыю падкрэслення слоў
з памылкамі чырвонай хвалістай лініяй, або націсніце клавішу F7, для
таго каб выклікаць дыялогавае акно.
Праверка ствараемага дакумента:
- пераключыцеся
на беларускую раскладку клавіятуры
- усталюйце функцыю аўтаматычнай праверкі арфаграфіі. Для гэтага адчыніце
панэль "сэрвіс" => "параметры" і пастаўце сцяжок
у графе "аўтаматычна правяраць арфаграфію", у графе "не
вылучаць словы з памылкамі" сцяжок павінен быць зняты.
Праверка дакумента з вялікай колькасцю памылак.
Пры праверцы такіх дакументаў незалежна ад мовы дакумента стандартны
офісны пакет перыядычна адключае функцыю падкрэслення слоў з памылкамі
і прапаноўвае скарыстацца дыялогавым акном. Для ўзнаўлення рэжыму каляровай
індыкацыі памылак неабходна паўтарыць працэдуру выбару мовы дакумента,
як апісана вышэй.
НЕКАТОРЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ПРАГРАМЫ
ДЛЯ ПРАВЕРКІ ТЭКСТАЎ
Апостраф
У некаторых тэкстах для пазначэння апострафа могуць выкарыстоўвацца
сімвалы, якія не падтрымліваюцца праграмай праверкі беларускай арфаграфіі,
як ` (код 96) '(код 145, кірылічны апостраф, пераўтвораны рэдактарам
Word функцыяй аўтафармату) замест неабходнага знака ' (код 27). Для
бездакорнай працы праграмы праверкі падлеглы праверцы дакумент неабходна
выправіць, замяніўшы непадыходзячыя сімвалы на неабходныя. Для гэтага
скарыстайцеся панэллю "праўка" => "знайсці" =>
"замяніць на". (Гл. таксама адпаведны раздзел у файле дапамогі).
Лацінскія літары ў беларускамоўных тэкстах
Выкарыстанне лацінскіх літар "I, i, C, c, X, x, O, o, E,e, T, P.
p, A, a, H, h, K, B, M" замест графічна падобных літар беларускага
алфавіту ў тэкстах, якія правяраюцца, недапушчальна. Калі ў ходзе праверкі
тэкстаў выявіцца наяўнасць такіх "несапраўдных" беларускіх
літар, то ў дакуменце неабходна зрабіць выпраўленні, скарыстаўшыся панэллю
"праўка" => "знайсці" => "замяніць на".